Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Токіё: акцыі супраць атамных станцыяў


У Токіё сёньня адбыліся масавыя дэманстрацыі з патрабаваньнем да ўладаў Японіі адмовіцца ад выкарыстаньня атамнай энэргіі.

У суботу споўніліся тры месяцы з дня катастрафічнага землятрусу і выкліканага ім цунамі на поўначы Японіі. Пры стыхіі загінулі 23 тысячы людзей, былі разбураныя дзясяткі населеных пунктаў. З пашкоджанай у выніку бедзтва АЭС "Фукусіма-Даіці” адбыўся значны выкід радыяцыі.

Урад Японіі днямі прызнаў, што аб'ём разбурэньняў на АЭС і маштабы радыяцыйнага выкіду аказаліся нашмат большыя, чым меркавалася.

Прэм'ер-міністар Японіі Наота Кан наведвае сёньня найбольш пацярпелую ад бедзтва прэфэктуру Іватэ.
XS
SM
MD
LG