Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Колькасьць памерлых у Нямеччыне ад кішачнай інфэкцыі, выкліканай бактэрыяй Е.coli, дасягнула 31 чалавека. Усяго ў 12 эўрапейскіх краінах ад гэтай інфэкцыі захварэлі каля трох тысяч чалавек, абсалютная большасьць зь іх у Нямеччыне.

Паводле нямецкіх спэцыялістаў, найбольш праўдападобна, што крыніцаю інфэкцыі былі парасткі бабовых культур зь біяфэрмы на поўначы краіны – у зямлі Ніжняя Саксонія. Такую выснову зрабілі вучоныя бэрлінскага Інстытуту імя Робэрта Коха, а таксама фэдэральнае ведамства ў пытаньнях абароны спажыўцоў і фэдэральны Інстытут па ацэнцы рызыкі для жыхарства.

Ранейшая рэкамэндацыя не спажываць гуркоў, памідораў і зялёнай салаты, вырашчаных на поўначы Нямеччыны, цяпер адмененая.
XS
SM
MD
LG