Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як тыранам удаецца ўтрымацца?


Адказы даюць у сваім артыкуле ў газэце The New York Times прафэсары Нью Ёркскага ўнівэрсытэту Брус Буэна дэ Мэскіта і Аластэр Сьміт, аўтары кнігі “Падручнік дыктатараў”.

Чаму некаторыя дыктатары трымаюцца, а некаторыя падаюць? На працягу ўсёй гісторыі абяздоленыя грамадзяне спрабавалі скінуць зь сябе ярмо прыгнятальнікаў, але такія рэвалюцыі, што ахапілі арабскі сьвет, сустракаюцца рэдка.

Дэспатычныя кіраўнікі застаюцца ва ўладзе, купляючы адданасьць свайго атачэньня – ключавых вайскоўцаў, галоўных чыноўнікаў, членаў сям’і або клану. Асноўны абавязак гэтага атачэньня – душыць супраціў рэжыму. Выконваць гэтую брудную, непрыемную працу яны могуць толькі будучы добра ўзнагароджанымі. Таму аўтакраты павінны забясьпечваць пастаянны прыток выгодаў свайму атачэньню.

Калі ж атачэньне дыктатара адмаўляецца душыць масавыя выступы ці гатовае перабегчы да суперніка,
Тры тыпы кіраўнікоў асабліва ўразьлівыя да патэнцыйнага дэзэртырства сваёй каманды: навічкі, слабакі і банкруты.

тады прыходзіць рэальная пагроза. І гэта прычына, чаму пасьпяховыя аўтакраты ўзнагароджваюць сваё атачэньне першым, а народ апошнім. Пакуль яго атачэньне ўпэўненае ў доступе да шчодрых узнарагодаў, пратэст будзе надзейна задушаны. Тры тыпы кіраўнікоў асабліва ўразьлівыя да патэнцыйнага дэзэртырства сваёй каманды: навічкі, слабакі і банкруты.

Дыктатары-навічкі яшчэ ня ведаюць, дзе ляжаць грошы і чыю ляяльнасьць яны могуць купіць танна і эфэктыўна. Такім чынам, на пераходным этапе рэвалюцыйна настроеныя прадпрымальнікі могуць скарыстацца момантам , каб зрынуць новы, яшчэ хісткі рэжым.

Яшчэ большая пагроза тоіцца для старэючых дыктатараў. Іх прыхільнікі пачынаюць разумець, што гаспадар ня зможа плаціць ім з магілы. Слабасьць дыктатара аслабляе ляяльнасьць, і можна разьлічваць, што сілы бясьпекі пры паўстаньні будуць хутчэй сядзець склаўшы рукі, чым яго душыць, даючы масам рэальную магчымасьць рэвалюцыі. Гэта тое, што паклала канец дыктатуры на Філіпінах, у Заіры і ў Іране.

Мяцеж у Тунісе і Эгіпце ўзмацнілі ня толькі чуткі пра дрэннае здароўе іх кіраўнікоў Зіна бэн Алі і Хосьні Мубарака, але і сур’ёзныя эканамічныя праблемы. Цэны на збожжа і паліва расьлі гэтак жа, як і беспрацоўе, асабліва сярод адукаваных, і асабліва ў выпадку Эгіпту, гэта стала прычынай для істотнага зьмяншэньня амэрыканскай дапамогі.

Калі грошай становіцца мала, кіраўнікі ня могуць плаціць свайму атачэньню, і не застаецца нікога, хто б спыняў людзей, калі яны паўстануць. Гэта менавіта тое, што адбылося падчас расейскай ці францускай рэвалюцый або падчас каляпсу камунізму ва Ўсходняй Эўропе.

Сёньняшнюю пагрозу кіраваньня Башара Асада ў Сырыі можна бачыць у тым самым сьвятле. Прагназаваны сёлетні дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту памерам 7 працэнтаў ВУП, зьніжэньне даходаў ад нафты, высокі ўзровень беспрацоўя сярод моладзі складаюць выдатныя ўмовы рэвалюцыі. Асад можа яшчэ раздумваць, але мы ўпэўненыя: або ён прыме неабходныя рэформы, або хтосьці сядзе ў яго крэсла і зробіць гэта.

“Віруснае пашырэньне” таксама адыгрывае сваю ролю ў часе рэвалюцый. Калі людзі даведваюцца, што лідэры суседніх краін ня могуць купіць ляяльнасьць, яны адчуваюць і сваю магчымасьць зьменаў. Але гэта не прыводзіць да аўтаматычнага перайманьня рэвалюцый. У многіх краінах, асабліва ў багатых краінах Пэрсыдзкай затокі, пратэстаў або не было, або яны былі здушаныя.

Лідэры-аўтакраты ў краінах, багатых на рэсурсы, маюць надзейныя крыніцы даходаў для падтрыманьня свайго атачэньня, і рэпрэсіі ня ставяць пад пагрозу паток грашовых сродкаў.
Лідэры-аўтакраты ў краінах, багатых на рэсурсы, маюць надзейныя крыніцы даходаў для падтрыманьня свайго атачэньня.

Багацьце прыродных рэсурсаў тлумачыць, чаму васьмідзесяцігадовы Робэрт Мугабэ не выяўляе ніякага жаданьня адыйсьці са сваёй пасады ў Зымбабвэ, або чаму багаты на нафту палкоўнік Муамар Кадафі ад самага пачатку не паказваў ніякай схільнасьці да кампрамісаў. Але калі бомбы НАТО пачалі падаць на Трыпалі, палкоўнік зразумеў: калі не пераканаць атачэньне, якое яшчэ засталося, што ён здольны аднавіць кантроль над лібійскімі нафтавымі багацьцямі, яно адвернецца. Калі паўстанцы перамогуць, на жаль, можа стаць так, што і яны будуць душыць свабоды дзеля таго, каб утрымаць свой кантроль над нафтавым багацьцем.

Лідэры краінаў, бедных на натуральныя рэсурсы, апынаюцца паміж молатам і кавадлам. Для іх было б мудрым лібэралізавацца ў зародку. Менавіта таму мы чакаем, што такія краіны як Марока ці Сырыя правядуць рэформы на працягу бліжэйшых гадоў, нягледзячы на тое, што першапачаткова яны адказалі на пратэсты рэпрэсіямі. Падобны стымул для дэмакратызацыі існуе ў многіх краінах, дзе адсутнічае прыродны запас багацьця – як Кітай ці Ярданія – і гэта дрэннае прадвесьце для аўтарытарных кіраўнікоў і добры знак для прыгнечаных мас ў сьвеце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG