Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка назваў даляры і эўра “паперкамі”


“Як вы цудоўна разумееце, гэта толькі ў Беларусі нашы разумныя беларусы, сьвядомыя або зь іх падачы хапаюць гэтыя паперкі даляравыя” – прыводзіць выказваньні А. Лукашэнкі на сёньняшняй нарадзе Інтэрфакс са спасылкай на прэс-службу кіраўніка.

Зьвяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, Лукашэнка падзяліўся перакананьнем, што “сёньня ідзе калясальная накачка далярамі сусьветнай эканомікі, што можа прывесьці да яшчэ аднаго абвалу гэтай эканомікі. Мы ўсе гэта ведаем. Ну хочуць людзі купляць даляры, хай купляюць, гэта іх справа”.

Паводле яго, падобная сытуацыя можа адбыцца і ў эўразоне: “Вось гэтыя ўкідваньні па 100, па 200 мільярдаў Грэцыі, Партугаліі, Гішпаніі і іншае – гэта адкуль? Нямеччына са сваёй кішэні дае ці што? Ідзе зноў жа накачка эўрапаперак. Калі нашым людзям гэта падабаецца, то няхай купляюць. Але дзяржава павінна трымаць вуха востра”.

Між тым, востры валютна-фінансавы крызiс у Беларусі зьвязваюць з маштабнай эмісіяй беларускіх рублёў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. У канцы траўня Нацбанк правёў рэкордную дэвальвацыю курсу нацыянальнай валюты, зьнізіўшы яе абменны курс на 56%. Менавіта па даляравы крэдыт усьлед за Расеяй беларускі ўрад зьвярнуўся ў МВФ. Урэшце, урад пайшоў на беспрэцэдэнтныя меры: нядаўна прынята рашэньне, якое прапісвае “дазвол” прадпрымальнікам плаціць беларускія падаткі ў замежнай валюце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG