Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Емэн: дэманстрацыя супраць Салеха


У сталіцы Емэну Сане ў пятніцу каля ста тысяч людзей узялі ўдзел у дэманстрацыі з патрабаваньнем адхіліць ад улады прэзыдэнта Алі Абдулу Салеха. Акцыя была найбольш масавай пасьля трэцяга чэрвеня, калі Салеха быў паранены пры абстрэле паўстанцамі ягонай рэзыдэнцыі.

Адначасна з дэманстрацыяй у Сане за некалькі кілямэтраў ад сталіцы сабраліся прыхільнікі прэзыдэнта, каб выразіць радасьць у сувязі з паведамленьнямі, што Салех хутка ідзе на папраўку.

Салех разам зь некалькімі высокапастаўленымі чыноўнікамі, параненымі разам зь ім, знаходзіцца на лекаваньні ў Саудаўскай Арабіі.
XS
SM
MD
LG