Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: апэрацыя ў Джыср-эш-Шугуры


Сырыйскія вайскоўцы рыхтуюцца да маштабнай апэрацыі з мэтаю ўсталяваць кантроль над горадам Джыср-эш-Шугур на поўначы краіны. Раней улады Сырыі паведамлялі, што ў горадзе на пачатку тыдня былі забітыя звыш 120 вайскоўцаў сілаў бясьпекі.

Сырыйская дзяржаўная тэлевізія паведаміла, што ўзброеныя сілы пачалі апэрацыю, як сфармулявана, для “вызваленьня” Джыср-эш-Шугуру.

За апошнія дні блізка дзьвюх з паловаю тысяч сырыйцаў перасеклі мяжу з Турэччынаю, баючыся вайсковага наступу.
XS
SM
MD
LG