Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пераважная большасьць партыйных фракцыяў нямецкага Бундэстагу — ХДС/ХСС, сацыял-дэмакраты, партыя свабодных дэмакратаў, Зьвяз90/зялёныя — падпісаліся пад сумеснай заявай, у якой асудзілі рэпрэсіі лукашэнкаўскага рэжыму супраць беларускай апазыцыі летась у сьнежні.

У заяве падкрэсьліваецца, што прэзыдэнцкія выбары не былі ані свабоднымі, ані празрыстымі. Пасьля пратэстных акцыяў 19 сьнежня былі арыштаваныя, а потым асуджаныя шмат якія апазыцыйныя дзеячы і журналісты, у тым ліку і кандыдаты на прэзыдэнта.

Дэпутаты настойліва просяць фэдэральны ўрад усяляк садзейнічаць неадкладнаму вызваленьню асуджаных за ўдзел у падзеях на Плошчы і ціснуць на беларускае кіраўніцтва дзеля выкананьня асноўных прынцыпаў дзейнасьці АБСЭ і Міжнароднай канвэнцыі па правах чалавека.

Палітычны дыялёг зь Беларусьсю, адзначаецца ў заяве, можа мець месца, толькі калі тая прыме агульныя стандарты АБСЭ і ЭЗ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG