Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 11-12 чэрвеня


Belarus – Calendar 2010 published by TBM, 30dec2009
Belarus – Calendar 2010 published by TBM, 30dec2009
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У СУБОТУ...

...без дажджу, у нядзелю вечарам пакрапае. Тэмпэратура: 16-26.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


11 – У Шанхаі пачынаецца дзевяцідзённы міжнародны кінафэстываль.

11 – Сустрэча міністраў замежных справаў Азэрбайджану, Армэніі і Расеі ў Маскве.

12 – Парлямэнцкія выбары ў Турцыі.

12 – Прэзыдэнт Кітаю Ху Цьзіньтао пачынае чатырохдзённы візыт у Казахстане.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


“Канцэрт на траве”, 11 чэрвеня, на хутары “Шаблі”. "Крамбамбуля" прэзэнтуе новую праграму “Драбадзі-Драбада”," J-Морс" грае “Многа неба”, іншыя гурты далучаюцца.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


11 – У 1925 нарадзіўся амэрыканскі пісьменьнік Уільям Стайран (пам. 2006).

11 – У 1982 памёр Анатоль Саланіцын (нар. 1934), актор, выканаўца галоўных роляў у шэрагу фільмаў Андрэя Таркоўскага. У 1976 годзе зьняўся ў фільме Ларысы Шапіцькі “Узыходжаньне” па аповесьці Васіля Быкава “Сотнікаў”.

11 – У 1982 памёр літаратуразнаўца Рыгор Семашкевіч (нар. 1945).

12 – У 1812 напалеонаўскія войскі перайшлі Нёман, пачынаючы вайну з Расеяй.

12 – У 1895 нарадзіўся Леапольд Радзевіч, беларускі драматург, тэатральны і нацыянальны дзеяч. Аўтар п'ес: "Пакрыўджаныя", "Блуднікі", "Зьбянтэжаны Саўка", "Пасланец", "Багаты і бедны", "Досьвіткі", "Кавалі", "Конскі партрэт", зборнікаў вершаў: "Беларусь" (1922), "На паняволеных гонях" (1928), зборнікаў апавяданьняў: "Рэвалюцыйным шляхам" (1928), "Вогнішча барацьбы" (1930). Рэпрэсаваны, расстраляны ў 1938.

12 – У 1991 расіяне выбралі прэзыдэнтам Барыса Ельцына.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


12 – Дзень Сьвятой Тройцы (Пяцідзясятніца).

12 – Дзень Расеі.

МІНУС 365:


Беспарадкі ў Ошы на поўдні Кіргізіі


ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Большасьць кніжак, як і іх аўтараў, нараджаецца, каб памерці. Толькі пра нешматлікія кніжкі можна сказаць, што сьмерць ня мае над імі ўлады, і што яны будуць жыць вечна”.

Уільям Стайран
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG