Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кіргіскім горадзе Ош сёньня ўшанавалі памяць ахвяраў міжэтнічных сутычак, што здарыліся год таму на поўдні краіны. Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева ў сваёй прамове заклікала да міжэтнічнай згоды. У Ошы адкрылі манумэнт у памяць аб ахвярах.

У Ошаўскай і Джалал-Абадзкай абласьцях Кіргізстану 10 – 14 чэрвеня 2010 году ў выніку сутычак паміж кіргізамі і ўзбэкамі, паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 435 чалавек, каля дзьвюх тысяч былі параненыя.
XS
SM
MD
LG