Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя: Лягард могуць судзіць


Крыстын Лягард
Крыстын Лягард
Францускі суд 8 ліпеня вырашыць, ці распачынаць крымінальную справу супраць міністра фінансаў Францыі Крыстын Лягард, якая лічыцца фаварыткай у барацьбе за пасаду кіраўніка МВФ пасьля адстаўкі Дамініка Строс-Кана. Лягард падазраюць у перавышэньні службовых паўнамоцтваў пры продажы блізкім да прэзыдэнта Нікаля Сарказі францускім бізнэсоўцам і палітыкам Бэрнарам Тапі кампаніі Adidas у 1993 годзе.

У пятніцу завяршаецца працэдура вылучэньня кандыдатаў на пасаду кіраўніка МВФ. Чакаецца, што новы дырэктар-распарадчык фонду будзе абраны да канца ліпеня.
XS
SM
MD
LG