Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харватыі далі зялёнае сьвятло для сяброўства ў Эўразьвязе


Сьцяг Харватыі

Сьцяг Харватыі

Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэл Барозу сёньня рэкамэндаваў завяршыць перамовы па апошніх чатырох з 35 разьдзелаў пагадненьня аб уступленьні Харватыі ў Эўразьвяз.

Такім чынам Харватыя закончыла шасьцігадовы працэс перамоваў аб умовах свайго далучэньня да Эўразьвязу.

У адмысловым паведамленьні, выдадзеным з гэтай нагоды, Барозу заяўляе, што заканчэньне перамоваў дае Харватыі шанец стацца сябрам Эўразьвязу ад 1 ліпеня 2013 году.

Рэкамэндацыя прэзыдэнта Эўракамісіі павінна быць фармальна зацьверджаная на саміце Эўразьвязу 23-24 чэрвеня.

Харватыя стане 28-й краінай-сябрам Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG