Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон трывожыць стан НАТО


Робэрт Гейц выступае ў Брусэлі
Робэрт Гейц выступае ў Брусэлі
Міністар абароны ЗША Робэрт Гейц папярэдзіў сёньня, што будучыня "вайсковага зьвязу Амэрыкі з Эўропай" выглядае "бязрадасна". У выступе ў Брусэлі перад навукоўцамі Інстытуту праблемаў бясьпекі і абароны Гейц выказаў сумнеў у жыцьцяздольнасьці НАТО ў зьвязку з "недахопам палітычнай волі і выдаткамі на абарону" з боку саюзьнікаў Злучаных Штатаў.

Гейц нагадаў, што ў кампаніі ў Лібіі ўдзельнічае толькі палова дзяржаваў-сяброў НАТО і адзначыў, што гэты факт "трывожыць".
XS
SM
MD
LG