Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Крыніцай сьмяротна небясьпечнай кішэчнай інфэкцыі, выкліканай бактэрыяй Е.coli, хутчэй за ўсё былі парасткі фасолі ці гароху. Пра гэта сёньня заявіў кіраўнік нямецкага Інстытуту кантролю за распаўсюджваньнем інфэкцыйных захворваньняў Райнгард Бургер. Ён падкрэсьліў, што няма дадзеных аб небясьпецы ўжываньня ў ежу агуркоў, памідораў і іншай гародніны.

Ахвярамі захворваньня сталі ўжо 30 чалавек, захварэлі болей як 3000. Першапачаткова ў якасьці крыніцы захворваньня называліся агуркі з Гішпаніі, аднак, гэта не пацьвердзілася.
XS
SM
MD
LG