Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікаў акцыі "Стоп-бэнзін" выклічуць у ДАІ

  • БелаПАН

Акцыя «Стоп-бэнзін» у Менску

Акцыя «Стоп-бэнзін» у Менску

“Нумары машын былі «прабітыя» па базе і разам з усімі дадзенымі, дыскамі з фатаграфіямі і відэа адпраўленыя ў раённыя ДАІ Менску. І кожнае раённае ДАІ будзе выклікаць «сваіх» парушальнікаў”, – заявіла начальнік аддзелу агітацыі і прапаганды ДАІ Менску Жана Трайно.

У прэсавай службе ДАІ колькасьць ужо выкліканых на размовы удзельнікаў акцыі і тых, хто ў бліжэйшы час рушыць усьлед за імі, назваць не змаглі.

Трайно кажа, што “прыцягвацца будуць менавіта парушальнікі – тыя, хто
У першую чаргу, вядома, зьвернем увагу на ўлёткі і налепкі на машынах.

мэтанакіравана спыняўся, ствараў затор, ехаў на чырвонае сьвятло або перасоўваўся па паласе для грамадзкага транспарту. У першую чаргу, вядома, зьвернем увагу на ўлёткі і налепкі на машынах. Зразумела, што калі аўтамабіль з такой налепкай спыніўся менавіта там і менавіта тады – справа не ў тым, што ён "закіпеў”».

Прадстаўнікі ДАІ кажуць, што парушальнікам пагражаюць штрафы, пішуць naviny.by

ДАІ заклікаюць спыніць "бессэнсоўны перасьлед"

Актывісты інфармацыйна-асьветніцкай установы "За Аўта" заклікалі ДАІ спыніць "бессэнсоўны перасьлед" удзельнікаў акцыі "Стоп-бэнзін", паколькі лічаць, што законных падстаў для гэтага няма.

"Кожны пратакол, складзены супраць удзельнікаў акцыі, будзе найпадрабязьнейшым чынам прааналізаваны на адпаведнасьць заканадаўству. Зьвяртаем вашу ўвагу на тое, што акцыя выклікала сур'ёзны водгук у грамадзтве, і ўсе неабыякавыя грамадзяне нашай краіны ўважліва сочаць за разьвіцьцём падзеяў, прычым, дзеяньні ДАІ у справе перасьледу ўдзельнікаў акцыі знаходзяцца практычна ў цэнтры ўвагі людзей", – гаворыцца ў звароце да ДАІ.

“Ладзячы рэпрэсіі супраць удзельнікаў акцыі, вы надаяце іх дзеяньням
Чым больш людзей будуць пакараныя неабгрунтаванымі штрафамі, тым больш незадаволеных.

палітычную афарбоўку: любыя рэпрэсіі на тле імклівага пагаршэньня эканамічнай сытуацыі, пры практычна поўнай адсутнасьці дыялёгу паміж народам і ўладай, выклікаюць эфэкт, адваротны чаканаму. Чым больш людзей будуць пакараныя неабгрунтаванымі штрафамі, тым больш незадаволеных. Не даводзьце сытуацыю да крайнасьці", - напісана ў звароце.

7 чэрвеня ў Менску прайшла масавая акцыя пратэсту аўтамабілістаў супраць чарговага павышэньня цэнаў на паліва. У ёй узялі ўдзел некалькі сотняў аўтааматараў.

На наступны дзень пасьля акцыі у Менску Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па актуальных пытаньнях эканомікі, на якой запатрабаваў зьнізіць кошты на паліва. У выніку канцэрн "Белнафтахім" зьнізіў розьнічныя кошты на паліва на 13-22%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG