Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскія войскі пачалі наступ


Лягер сырыйскіх уцекачоў у Турэччыне
Лягер сырыйскіх уцекачоў у Турэччыне
Сырыйскія вайскоўцы пачалі буйную апэрацыю ў горадзе Джыср-эш-Шугур на поўначы краіны. Пра гэта паведамляюць дзяржаўныя СМІ. У ёй удзельнічаюць да 30 тысяч вайскоўцаў пры падтрымцы бронетэхнікі. Сырыйскія ўлады сьцьвярджаюць, што горад, разьмешчаны побач з мяжой з Турэччынай, зьяўляецца апірышчам узброеных экстрэмістаў, ад рук якіх апошнімі днямі загінулі болей як 100 паліцыянтаў і вайскоўцаў.

З паўночных раёнаў Сырыі ў Турэччыну працягваюць прыбываць уцекачы, якія баяцца эскаляцыі гвалту. Паводле дадзеных турэцкіх уладаў, іх колькасьць перавысіла 2,5 тысячы.

У шэрагу гарадоў Сырыі сёньня зноў чакаюцца дэманстрацыі прыхільнікаў апазыцыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада.
XS
SM
MD
LG