Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан не зьбіраецца ачольваць банк


ЗША абверглі інфармацыю, што дзяржсакратарка Гілары Клінтан зьбіраецца ачоліць Усясьветны банк. Яе дарадца Філіп Райнс заявіў, што ніякіх перамоваў на гэты конт кіраўніца амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства не вядзе.

Напярэдадні агенцтва Reuters паведаміла, што налета Клінтан падасьць у адстаўку, каб зьмяніць на пасадзе кіраўніка Ўсясьветнага банку Рэбэрта Зеліка, паўнамоцтвы якога заканчваюцца ў сярэдзіне 2012 году. Гілары Клінтан ня раз заяўляла, што падасьць у адстаўку пасьля завяршэньня гэтага прэзыдэнцкага тэрміну Барака Абамы.
XS
SM
MD
LG