Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйцы ўцякаюць у Турэччыну


У Турэччыну працягваюць прыбываць уцекачы з Сырыі, дзе сёньня чакаецца новая хваля сутыкненьняў паміж урадавымі сіламі і дэманстрантамі, якія патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада.

Паводле прадстаўніка турэцкага Чырвонага Крыжа, для разьмяшчэньня людзей у памежнай зоне быў арганізаваны другі лягер. Міністар замежных спраў Сырыі Ахмэт Давутаглу заявіў, што колькасьць уцекачоў з Сырыі дасягнула 2 400.

Паводле ўцекачоў, сырыйскія войскі згрупавалі вакол гораду Джыср-эш-Шугур, які нядаўна стаў эпіцэнтрам пратэстаў, дзясяткі танкаў і грузавікоў з салдатамі.

Раней на гэтым тыдні сырыйскія ўлады цьвердзілі, што ад рук "узброеных бандытаў" у Джыср-эш-Шугуры загінулі 120 паліцэйскіх.
XS
SM
MD
LG