Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея і Кітай – супраць рэзалюцыі па Сырыі


У Радзе Бясьпекі ААН, дзе ў чацьвер абмяркоўваўся праект рэзалюцыі па Сырыі, аўтары дакумэнту не атрымалі падтрымкі з боку Расеі, Кітаю і іншы краінаў-членаў.

Рэзалюцыю, якая патрабуе ад уладаў Сырыі спыніць гвалт у дачыненьні да дэманстрантаў і пачаць палітычны дыялёг з апазыцыяй, у сераду ўнесьлі на разгляд Рады Вялікая Брытанія, Францыя, Нямеччына і Партугалія.

Заходнія дыпляматы, якія спадзяваліся, што Расея і Кітай устрымаюцца пры галасаваньні, схіляюцца да таго, што вета гэтых двух пастаянных чальцоў Рады Бясьпекі пазьбегнуць ня ўдасца.
XS
SM
MD
LG