Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 чэрвеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

МЕСЦАМІ КАРОТКІЯ ДАЖДЖЫ З НАВАЛЬНІЦАМІ...


Уначы 12 – 19 °С, удзень 24 – 30°С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Паказ швэдзкіх фільмаў апошняга дзесяцігодзьдзя; фільмы дэманструюцца на мове арыгіналу зь беларускімі субтытрамі (Менск, кінатэатар “Цэнтральны”, 19.00).

Канцэрт “Чароўная ноч клясыкі ў музэі пад голым небам” з удзелам салістаў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатру, Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету Беларусі, Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатру Расеі і Санкт-пецярбурскага Марыінскага тэатру (Музэй народнай архітэктуры і побыту пад Менскам, 22.00).


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Саміт Расея – Эўразьвяз у Ніжнім Ноўгарадзе. Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, старшыня Эўрапейскай рады Гэрман Ван Ромпэй і старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу абмяркуюць двухбаковае партнэрства, у прыватнасьці візавыя пытаньні і супрацоўніцтва ў галіне энэргетыкі.

У Вене завяршаецца паседжаньне Рады кіраўнікоў Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі.

Генэральны сакратар ААН наведвае зь візытам Калюмбію.

У Манрэалі стартуе этап аўтагонак “Формула-1” – “Гран-пры Канады”.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень Партугаліі. Дзяржаўнае партугальскае сьвята было заснавана ў 1580 годзе, у дзень сьмерці паэта Луіша Камойнша.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1562 годзе з друкарні ў Нясьвіжы выйшла першая кніга беларускага асьветніка Сымона Буднага “Катэхізіс”.

У 1917 годзе ў Менску выйшаў першы нумар рэдагаванай Язэпам Лёсікам газэты “Вольная Беларусь”.

У 1925 годзе пастановаю Савету народных камісараў БССР Янку Купалу прысвоілі званьне народнага паэта Беларусі ў сувязі з 20-годзьдзем ягонай творчай дзейнасьці. Купала стаў першым афіцыйна прызнаным народным паэтам.

У 1774 годзе нарадзіўся беларускі жывапісец і тэатральны мастак Антоні Самуэль Дамброўскі. Быў дэкаратарам у прыдворным тэатры Міхала Казіміра Агінскага ў Слоніме.

У 1933 году нарадзілася Алена Ткачук, беларуская архітэктарка, якая нейкі час была галоўнай мастачкаю Менску. Яе асноўныя працы – гэта будынак Інстытуту народнай гаспадаркі, тэатар музычнай камэдыі, а таксама рэстаран “Журавінка”, цяпер капітальна перабудаваны і ператвораны ў цэлы комплекс офісаў і рэстаранаў.

У 1936 годзе нарадзіўся Вячаслаў Кебіч, першы прэм’ер-міністар незалежнай Рэспублікі Беларусі. Паводле спэцыяльнасьці Кебіч – станкабудаўнік, мае званьне заслужанага машынабудаўніка Беларусі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: “Супраць 60-га ўказу выйшлі 50 чалавек”


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Яшчэ пакінулі нам асьляпленьне,
Пашану да пакут,
А мы пакінем песьню вызваленьня
І вольны бацькаў кут.


Янка Купала. З паэмы «Безназоўнае» (1924)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG