Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андора прызнала Косава


Міністэрства замежных спраў Косава паведаміла, што Андора
сёньня прызнала яе незалежнасць, стаўшы 76-й краінай, якая зрабіла гэта пасьля таго, як Косава аддзялілася ад Сэрбіі ў 2008 годзе. Міністэрства заявіла, што афіцыйнае пацьвярджэньне было накіравана ў пасольства Косава ў Брусэлі. Сэрбія разглядае Косава як сваю паўднёвую правінцыю, не прызнаючы незалежнасьці. Большасць краін Эўразьвязу, а таксама ЗША незалежнасьц Косава прызналі.

Андора – невялікая эўрапэйская дзяржава, разьмешчаная паміж Францыяй і Гішпаніяй.
XS
SM
MD
LG