Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўстанцам вернуць грошы Кадафі


Плякат, выпушчаны да сустрэчы ў Абу Дабі
Плякат, выпушчаны да сустрэчы ў Абу Дабі
Лібійскія паўстанцы, што супрацьстаяць Муамару Кадафі, могуць разьлічваць больш як на мільярд 300 мільёнаў даляраў міжнароднай дапамогі. Такая агульная лічбы вынікае з абяцаньняў, якія прагучалі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, дзе праходзіць чарговы раўд перамоваў кантактнай групы па Лібіі. Каля мільярду з гэтай сумы выдзеляць Італія і Францыя, Кувэйт і Катар – 280 мільёнаў, каля 100 мільёнаў -- Турцыя.

Міністр замежных спраў Францыі Ален Жупэ таксама заявіў, што яго краіна перадасьць Пераходнай нацыянальнай радзе грошы лібійскага Цэнтрабанку, якія ў выніку санкцый супраць Муамара Кадафі былі замарожаныя. Францыя была першай краінай, якая афіцыйна прызнала Нацыянальную раду. Нядаўна гэты орган ў якасьці “законнага прадстаўніка” лібійскага народу прызналі таксама ЗША і Аўстралія.
XS
SM
MD
LG