Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МАГАТЭ вяртаецца да ядзернай праблемы Сырыі


Рада кіраўнікоў МАГАТЭ ўхваліла рэзалюцыю, якая заклікае Раду Бясьпекі ААН разгледзець ядзерную праграму Сырыі. МАГАТЭ падазрае Сырыю ў спробе ў мінулыя гады тайна рэалізаваць ядзерную праграму. У прыватнасьці, лічылася, што улады краіны тайна будавалі атамны рэактар ў правінцыі Дэйр-эз-Зор. У 2007 годзе гэты аб’ект быў зьнішчаны паветранымі сіламі Ізраілю.

Пры галасаваньні па сёньняшняй рэзалюцыі МАГАТЭ шэсьць дзяржаў галасавалі супраць, сярод іх – Расея, Кітай, Азэрбайджан.
XS
SM
MD
LG