Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ярданіі памілавалі мільён вязьняў


Кароль Абдула з жонкай.

Кароль Абдула з жонкай.


Кароль Ярданіі Абдула Другі памілаваў больш як мільён асуджаных, каб адзначыць 12-ю гадавіну свайго ўзыходжаньня на прастол. Памілаваньне, абвешчанае ў сераду, датычыць парушальнікаў дарожнага руху і дробных злачынцаў, а таксама некаторых асуджаных за ўдзел у вулічных акцыях пратэсту. Прэм'ер-міністр Маруф аль-Бахіт заявіў сёньня, што пад амністыю ня трапілі асуджаныя тэрарысты, казнакрады, гвалтаўнікі і тыя пратэстоўцы, што нанесьлі раненьні сілам бясьпекі.

Рашэньне прагучала на фоне працяглых вулічных акцыі пратэсту, якія дабываюцца ў Ярданіі кожную пятніцу. Пратэсты ў асноўным мірныя, дэманстранты настойваюць на эканамічных і палітычных рэформах.
XS
SM
MD
LG