Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьце лік ахвяраў бактэрыі E.coli


Колькасьць ахвяраў кішэчнай інфэкцыі ў Нямеччыне дасягнула 29 чалавек. Сёньня сьмерць ад гэтага захворваньня ўпершыню зафіксаваная ў федэральнай зямлі Гесэн. Акрамя таго, яшчэ два чалавекі памерлі ў Ніжняй Саксоніі.
Тым часам Нямецкі саюз фэрмераў заклікаў улады ЭЗ аказаць дадатковую дапамогу сельгасвытворцам, якія панесьці страты. Прэзыдэнт гэтай арганізацыі Герд Занляйтнер назваў абяцаную дапамогу ЭЗ памерам 210 мільёнаў эўра правільным крокам. Аднак, паводле яго, страты, якія нясуць сельгасвытворцы па ўсёй Эўропе, ужо перавысілі мільярд эўра.
XS
SM
MD
LG