Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Члены НАТО просяць ЗША не сьпяшацца з вывадам войскаў з Аўганістану


Саюзьнікі па НАТО заклікалі ЗША не сьпяшацца з вывадам войскаў з Аўганістану. Сёньня міністры абароны краінаў Паўночнаатлянтычнага альянсу на сустрэчы ў Брусэлі выказалі занепакоенасьць у сувязі з наступствамі рэзкага скарачэньня амэрыканскай вайсковай прысутнасьці ў Аўганістане.

З ліпеня ЗША пачынаюць скарачаць свой вайсковы кантынгент на 100 тысяч.

Раней Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн выказаў упэўненасьць, што НАТО – як і было заплянавана – да канца 2014 году перадасьць аўганскім уладам поўны кантроль над бясьпекай у іх краіне.
XS
SM
MD
LG