Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усясьветныя дзяржавы заклікаюць Іран да дыялёгу


Усясьветныя дзяржавы заклікалі Іран уступіць у канструктыўны дыялёг ў справе яго ядзернай праграмы.

У сумеснай заяве Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Кітаю, Расеі, ЗША і Францыі гаворыцца пра неабходнасьць вырашыць надзвычай важныя пытаньні з тым, каб выключыць магчымую вайсковую накіраванасьць ядзернай праграмы Ірану.

Заява была прынятая сёньня на пасяджэньні кіраўніцтва Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі ў Вене.

Напярэдадні Іран абвясьціў, што да канца гэтага году мае намер павялічыць утрая выраб узбагачанага да 20-ці адсоткаў урану.
XS
SM
MD
LG