Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітайскі дысыдэнт зьвярнуўся па дапамогу


Кітайскі дысыдэнт, які знаходзіцца ў псыхіятрычнай клініцы ў Пэкіне, зьвярнуўся з заклікам па дапамогу.

Лі Цзыньпін раскідаў з акна ўлёткі, у якіх піша, што калі яго ня выпусьцяць з клінікі, ён скончыць жыцьцё самагубствам.

Улады адмаўляюцца прызнаць, што паклалі Лі ў псыхіятрычную клініку.

Дысыдэнт зьнік у сярэдзіне кастрычніка летась. Родныя нічога ня ведалі пра ягонае месцазнаходжаньне, але ягоны родны брат перакананы, што ўсе гэтыя восем месяцаў Лі знаходзіцца ў псыхіятрычнай клініцы.
XS
SM
MD
LG