Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мільярд даляраў на падтрымку беларускай эканомікі, пра які ўчора заявіў кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Уладзімер Макей, будзе атрыманы ад расейскага бізнэсоўца Сулеймана Керымава коштам будучых паставак калійнай сыравіны. Пра гэта паведамляе агенцтва ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на неназваную крыніцу.

Паводле агенцтва, папярэдняя дамоўленасьць аб гэтым была дасягнутая 8 чэрвеня.

«Перамовы ішлі пра продаж «Уралкалию» пакету акцыяў «Беларуськалію», і, разам з гэтай дамоўленасьцю, ёсьць і папярэдняя дамоўленасьць коштам будучых паставак калію па фіксаванай цане ўзяць ва «Уралкалия» 1 мильярд даляраў», — цытуе ПРАЙМ-ТАСС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG