Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН заклікала ўлады Сырыі спыніць гвалт супраць насельніцтва


Кіраўнік ведамства ААН у справе правоў чалавека Нэві Пілэй заклікала ўлады Сырыі спыніць гвалт супраць насельніцтва і дапусьціць у краіну камісію ў справе расьледаваньня парушэньняў правоў чалавека.

Выступаючы сёньня ў Жэневе, Пілэй заявіла, што яе ведамства валодае інфармацыяй пра гібель за тры месяцы больш як тысячы ста чалавек у выніку сутыкненьняў удзельнікаў антыўрадавых акцыяў ў Сырыі з сіламі бясьпекі.

Згодна з гэтымі ж крыніцамі, каля 10 тысяч прыхільнікаў сырыйскай апазыцыі былі затрыманыя.

Пілэй заклікала суседнія краіны адкрыць межы для ўцекачоў з Сырыі.
XS
SM
MD
LG