Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр пісьменьнік Павел Місько


На 81-м годзе жыцьця памёр беларускі пісьменьнік Павел Місько. Пра гэта прэс-службе Саюзу беларускіх пісьменьнікаў паведаміла дачка пісьменьніка.

Павел Місько нарадзіўся 14 сакавіка 1931 году ў вёсцы Старцавічы (цяпер Знамя) Слуцкага раёну Менскай вобласьці ў сялянскай сям'і.

Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1955). Працаваў адказным сакратаром, намесьнікам рэдактара давыд-гарадоцкай раённай газэты «Сцяг Леніна». У 1959-1964 гг. – уласны карэспандэнт газэты «Звязда» па Гарадзенскай вобласьці, у 1964-1967 гг. – літсупрацоўнік «Сельск'ай газеты», у 1967-1971 гг. – загадчык аддзелу культуры рэдакцыі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1971-1972 гг. – загадчык аддзелу навукі і мастацтва часопісу «Полымя». З 1972 г. – загадчык рэдакцыі прозы, у 1976-1980 гг. – намесьнік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1968 г.

Першае апавяданьне апублікаваў у 1958 г. (альманах «Брэст»). Першы зборнік апавяданьняў ("Калодзеж") выдаў у 1967 г. Аўтар раманаў "Мора Герадота", "Градабой", "Хлопцы, чые вы будзеце...". Шырокую вядомасьць здабыў як аўтар дзіцячых кніг ("Навасёлы", "Прыгоды Бульбобаў", "Грот афаліны", "Прыйдзі, дзень-залацень" і інш.).

Пераклаў на беларускую мову паэму М.Гогаля «Мёртвыя душы», паасобныя творы У.Цендракова, У.Лічуціна, Я.Носава, В.Бялова, перакладаў таксама з украінскай, польскай і баўгарскай моваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG