Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Войскі Кадафі пачалі наступ на Місурату


Трыпалі, 8 чэрвеня
Трыпалі, 8 чэрвеня
У Лібіі войскі Муамара Кадафі ізноў пачалі наступ на Місурату – буйны горад на захадзе краіны, які ўтрымліваецца паўстанцамі. Паводле прадстаўнікоў паўстанцаў, у сераду ў баях за Місурату загінулі ня менш як 12 чалавек.

Пры аблозе Місураты ў апошнія тры месяцы загінулі сотні людзей, у тым ліку мноства мірных жыхароў.

Войскі НАТО ў ноч на чацьвер інтэнсіўна бамбавалі вайсковыя аб'екты ў Трыпалі.
XS
SM
MD
LG