Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь палюе на апазыцыянэраў у інтэрнэце


Акцыя ў цэнтры Менску «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку»

Акцыя ў цэнтры Менску «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку»


Апошні дыктатар Эўропы атакуе сацыяльныя сеткі: за апошнія дні беларускі КДБ затрымаў трох адміністратараў антылукашэнкаўскіх груп сеткі "ВКонтакте", піша францускае выданьне La Croix.

У мінулую суботу быў затрыманы і арыштаваны "за нецэнзурную лаянку" на адрас міліцыянтаў Зьміцер Няфёдаў, адзін з адміністратараў групы "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку". Пасьля арышту яго імя зьнікла са старонкі заснаванай ім самім групы, хоць у турме няма доступу ў інтэрнэт, адзначае газэта.

"Гэтую "загадку"лёгка вырашыць, - працягвае выданьне. - Сяргей Паўлюкевіч, яшчэ адзін інтэрнэт-актывіст, арыштаваны напярэдадні, а
Агенты, якія яго дапытвалі, запатрабавалі пароль да ягонай старонкі "ВКонтакте"

затым адпушчаны, распавёў апазыцыйнаму выданьню "Наша Ніва", што агенты, якія яго дапытвалі, запатрабавалі пароль да ягонай старонкі "ВКонтакте". Неўзабаве ўладамі былі выдаленыя дзьве створаныя ім папулярныя групы, "Марш мільёнаў" і "За вялікую Беларусь", якія заклікалі правесьці 15 ліпеня масавую маніфэстацыю з патрабаваньнем пакласьці канец рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і налічваюць 40 тыс. і 120 тыс. членаў адпаведна. Для параўнаньня: самая папулярная прапрэзыдэнцкая група ў той жа сетцы налічвае менш за 3 тыс. членаў", - падкрэсьлівае карэспандэнт Фрэдэрык Лаву.

У мінулую нядзелю на беларуска-польскай мяжы быў дапытаны стваральнік групы "Надакучыў нам гэты Лукашэнка" Іван Стасюк, у яго пыталіся пра ягоную дзейнасьць у сацыяльных сетках, аб сувязях з актывістамі з Украіны, бо менавіта ўкраінскага сцэнару "аранжавай рэвалюцыі" больш за ўсё баіцца беларускі рэжым, які жалезнай рукой кіруе краінай ужо 17 гадоў, адзначае выданьне.

"Варта прызнаць, што ў беларусаў ёсьць цалкам канкрэтныя прычыны для незадаволенасьці: краіна перажывае найгоршы ў сваёй нядаўняй гісторыі
Варта прызнаць, што ў беларусаў ёсьць цалкам канкрэтныя прычыны для незадаволенасьці.

эканамічны крызыс, - канстатуе газэта. - На думку эканамістаў, папулісцкія рашэньні Аляксандра Лукашэнкі і яго упартае нежаданьне рэфармаваць пабудаваную на савецкі ўзор неэфэктыўную беларускую эканоміку, да гэтага часу на 80% кантраляваную дзяржавай, падштурхнулі краіну на край прорвы. Пакуль у прэзыдэнта атрымоўвалася звальваць віну за крызыс на Расею, Захад і членаў яго ўласнага ўраду. Аднак цяпер, калі гнеў беларусаў урэшце абудзіцца, рэжым хоча гарантаваць сабе, што сацыяльныя сеткі не паслужаць каталізатарам падзей, як у Тунісе і Эгіпце," - рэзюмуе выданьне.
XS
SM
MD
LG