Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская кампанія ўдвая скараціла энэргапастаўкі ў Беларусь


Расейскі манапаліст у сфэры экспарту-імпарту электраэнэргіі ААТ "Интер РАО ЕЭС" 9 чэрвеня абмежаваў пастаўкі электраэнэргіі і магутнасьці ў Беларусь у сувязі з запазычанасьцю беларускага боку па аплаце.

Беларускі бок учора так і не пералічыў сродкі за пастаўленую Расіяй электраэнергію, паведаміла РИА Новости крыніца ў кампаніі "Інтэр РАО". Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Беларусь завінавацілася за пастаўленую ў сакавіку-красавіку электраэнергію каля 54 млн даляраў (1,5 мільярда расейскіх рублёў).

У кіраўніцтве "Белэнэрга" заявілі, што прыкладуць усе намаганьні, каб пагасіць даўгі ў максымальна кароткія тэрміны.

"Пастаўкі электрычнасьці абмяжоўваюцца на 200 МВт зь цяперашніх 400—500 МВт ", — цытуе Інтэрфакс крыніцы РАО. — У Беларусі ёсьць 10 дзён — да 19 чэрвеня — на пагашэньне ўсяго доўгу.

"Калі да гэтага моманту імпартэр расейскай электраэнэргіі ня выплаціць запазычанасьць, то энэргапастаўкі будуць спыненыя зусім".

Доля расейскай электраэнэргіі на беларускім рынку складае 10%.

Як лічаць экспэрты, спажыўцы ў Беларусі наўпрост не адчуюць цяперашняга скарачэньня, паколькі Менск зможа замяніць расейскую электраэнэргію ўкраінскай ці беларускай. Аднак скарачэньне паставак ўдарыць па беларускай эканоміцы.
XS
SM
MD
LG