Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане баевікі напалі на пасты сілаў бясьпекі


У Пакістане пры нападзе талібаў на пост сілаў бясьпекі ў раёне Візірстан на паўночным захадзе краіны загінулі восем пакістанскіх вайскоўцаў і ня менш дзесяці талібаў.

Паводле пакістанскіх уладаў, больш за сотню добра ўзброеных баевікоў напалі сёньня раніцай на пост сілаў бясьпекі паблізу ад гораду Макін. Пакістанскія вайскоўцы адбілі атакцу.

У апошні час у Пакістане напады талібаў значна пачасьціліся – як мяркуецца, у сувязі з інтэнсыфікацыяй накіраваных супраць баевікоў апэрацый амэрыканскіх самалётаў-беспілотнікаў на аўгана-пакістанскай мяжы.
XS
SM
MD
LG