Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны памянялі без Мясьніковіча


Міхаіл Мясьніковіч
Міхаіл Мясьніковіч
Прэм'ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч знаходзіцца з візытам у Ізраілі з 7 па 9 чэрвеня.

Праграмай візыту прадугледжаны сустрэчы Міхаіла Мясьніковіча з прэзыдэнтам Ізраіля Шымонам Пэрэсам, намесьнікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спраў Ізраіля Авігдорам Лібэрманам, кіраўніцтвам шэрагу буйных ізраільскіх кампаній.

Падчас сустрэчаў будуць абмеркаваны пытаньні далейшага разьвіцьця двухбаковага супрацоўніцтва.

На ўчорашнім пасяджэньні па эканамічных пытаньнях, дзе кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка загадаў адкруціць цэны на паліва і крытыкаваў ўрад Міхаіл Мясьніковіч не прысутнічаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG