Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 9 чэрвеня зноў памяняліся цэньнікі на АЗС. Бэнзін AІ-80 цяпер каштуе 4 000 рублёў, АІ – 92 каштуе 4200 рублёў, АІ – 95 каштуе 4500 рублёў і 4450 рублёў каштуе дызэльнае паліва.

Пра гэта "Свабодзе" паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім".

Такія ж цэны на запраўках кампаніі А-100.

На запраўках "Славнафты" цэны пакуль не паменшыліся. На АЗС паведамілі, што бэнзін AІ-80 цяпер каштуе 4950 рублёў, АІ – 92 каштуе 5100 рублёў, АІ – 95 каштуе 5800 рублёў і 5100 рублёў каштуе дызэльнае паліва. Аднак пасьля абеду цэны памяняюцца і будуць такімі ж, як і на іншых АЗС.

На запраўках "Слаўнафты" кошты застануцца нязьменнымі яшчэ адзін дзень

Падчас нарады 8 чэрвеня кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка загадаў паменшыць цэны на паліва ад раніцы 9 чэрвеня. Канцэрн "Белнафтахім" паменшыў цэны на паліва на 13-22%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG