Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бразылія не выдае італьянскага экстрэміста


Вярхоўны суд Бразыліі адмовіўся выдаваць былога лева-радыкальнага экстрэміста Чэзарэ Батысьці ў Італію.

На радзіме Батысьці асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне паводле абвінавачаньня ў забойствах, учыненых у 1970-х гадах. Батысьці, аднак, настойвае на сваёй невінаватасьці.

Батысьці зьбег зь італьянскай турмы і атрымаў статус палітычнага ўцекача ў Бразыліі. Летась прэзыдэнт Бразыліі адхіліў запыт Рыму аб яго экстрадыцыі. Вярхоўны суд палічыў, што Італія не падала дастатковых доказаў для адмены рашэньня прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG