Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная група абмяркуе Лібію


Паранены паўстанец

Паранены паўстанец

У сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Абу-Дабі сёньня адбудзецца сустрэча Кантактнай групы па Лібіі. У ёй возьме ўдзел дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан, а таксама прадстаўнікі Францыі, Вялікай Брытаніі, Катару, Ярданіі і Кувэйту.

Удзельнікі абмяркуюць міжнароднае фінансаваньне сфармаванай лібійскімі паўстанцамі Пераходнай нацыянальнай рады.

На гэтым тыдні Паўночнаатлянтычны альянс узмацніў паветраную апэрацыю ў Лібіі. У сераду ўвечары аднавіліся бамбардаваньні вайсковых аб'ектаў у Трыпалі.
XS
SM
MD
LG