Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стартуе саміт Расея-ЭЗ


Дзьмітрый Мядзьведзеў

Дзьмітрый Мядзьведзеў

У Ніжнім Ноўгарадзе сёньня адкрываецца двухдзённы саміт Расея-ЭЗ. У ім возьмуць удзел прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў, кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу і старшыня Рады Эўразьвязу Герман ван Ромпей.

Галоўным прадметам абмеркаваньня на саміце непазьбежна стане ўведзены Расеяй забарону на ўвоз сьвежай гародніны з краінаў Эўразьвязу – захадам, які Брусэль назваў на мінулым тыдні "неадэкватным" і парушэньнем правілаў Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, на членства ў якой прэтэндуе Расея.

Расея заявіла, што ня здыме забарону, пакуль ня высьветліцца крыніца бактэрыі E.coli, ахвярамі якой у Эўропе сталі прынамсі 26 чалавек.

Сярод іншых пытаньняў, вынесеных на парадак дня – сумесныя газавыя праекты і ўвядзеньня бязьвізавага рэжыму паміж Расеяй і ЭЗ.
XS
SM
MD
LG