Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадафі вінавацяць у згвалтаваньнях


Муамар Кадафі
Муамар Кадафі
Масавае згвалтаваньне жанчынаў салдатамі арміі Кадафі зьяўляецца адным са спосабаў барацьбы лібійскага лідэра з паўстанцамі. Пра гэта заявіў у сераду генэральны пракурор Міжнароднага крымінальнага суду Луіс Марэна Акампа. Паводле яго, суд мае адпаведныя доказы.

Акампа дадаў, што разглядаюцца магчымыя сьведчаньні таго, што супрацоўнікам лібійскіх спэцслужбаў прызначалася Віагра.

Лібійскія ўлады пакуль ніяк не пракамэнтавалі гэтую заяву.

У траўні Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт Муамара Кадафі, яго сына Саіфа аль-Іслама і ачольніка замежнай выведкі Лібіі Абдулы ас-Санусі. Кадафі вінавацяць у злачынствах супраць чалавечнасьці. Луіс Марэна Акампа заявіў, што масавыя згвалтаваньні могуць стаць новым аспэктам абвінавачаньня.

Лібійскі ўрад не прызнае юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суду.
XS
SM
MD
LG