Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: «Знойдзены мільярд зь іншай крыніцы»


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей
Беларусь знайшла яшчэ 1 мільярд даляраў зь іншай крыніцы й атрымае гэтыя грошы цягам месяца, заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей.

Ён адцеміў, што ўжо практычна завершана падпісаньне пагадненьня пра вылучэньне Беларусі крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС. Зь ягоных слоў, неўзабаве грошы паступяць у Беларусь.

«Апроч гэтага, знойдзены яшчэ адзін мільярд даляраў зь іншай крыніцы. Грошы таксама паступяць найбліжэйшым часам у Беларусь», — сказаў Уладзімер Макей.

Ён падкрэсьліў, што ў дзяржавы ёсьць дастаткова часу і рэзэрваў для таго, каб спакойна счакаць, назіраць за сытуацыяй і па выніках прымаць адпаведныя захады, перадае БЕЛТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG