Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е...


... парасон не зашкодзіць, месцамі пройдуць дажджы і навальніцы. Тэмпэратура: ад +26 да +32

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Страсбуры адкрываецца сэсія Эўрапарлямэнту

У Лёндане пачынаецца афіцыйны візыт прэзыдэнта Румыні Траяна Бэсэску ў Вялікабрытанію.

У Гаазе аднаўляецца прыпынены ў лютым судовы працэс на лідэрам Сэрбскай радыкальнай партыі Воіславам Шэшалем.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1656 годзе беларускі асьветнік Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч быў пастрыжаны ў манахі і ўзяў імя Сімяона, якога кожны беларускі школьнік ведае як Сімяона Полацкага

У 1749 годзе тагачасная сталіца Беларусі Вільня была зьнішчаная пажарам. Сотні дамоў гараджан, палацы і бажніцы – усё ператварылася ў вуглі. Гэта быў найбуйнейшы пажар у гісторыі Вільні. Спатрэбіцца 30 гадоў, каб горад адбудаваўся нанова, а ягонае насельніцтва дасягнула 60-ці тысяч чалавек

У 1810 годзе нарадзіўся нямецкі кампазытар, дырыжор, музычны крытык і пэдагог Робэрт Шуман.

У 1895 годзе ў вёсцы Погіры на Дзятлаўшчыне нарадзіўся беларускі літаратар і палітык Ігнат Дварчанін. Ён скончыў Праскі ўнівэрсытэт і найбольш плённыя гады свайго жыцьця правёў у Заходняй Беларусі. У 1937 годзе быў расстраляны ў Менску.

У 1934 годзе ў Савецкім Саюзе быў прыняты закон “пра здраду радзіме”. Дакумэнт прадугледжваў калектыўную адказнасьць усёй сям’і і адчыняў браму ГУЛАГу ня толькі для так званых ворагаў народу, але й для іхных сваякоў

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Гаспадарчы суд Менску (вул. Акадэмічная, 15, корп. 1) разгледзіць скаргу партыі БНФ на рашэньне суду аб высяленьні партыі з офісу ў цэнтры беларускай сталіцы. Пачатак а 10.00.

У Нацыянальным прэс-цэнтры адбудзецца прэс-канфэрэнцыя, прысьвечаная Дню Расеі з удзелам амбасадара РФ у Беларусі Аляксандра Сурыкава. Пачатак аб 11.00.

У офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі (вул. В. Харужай, 22-1701) адбудзецца пасяджэньне Палітрады АГП. Пачатак абф 11.30.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: Зь дзясяткаў тысяч інтэрнэт-рэсурсаў рэгістрацыю атрымалі 20

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Хай заўсёды віецца вакол ланцуга правілаў срэбраная нітка фантазіі”.

Робэрт Шуман
XS
SM
MD
LG