Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: праграма барацьбы зь СНІДам


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў да “глябальнай салідарнасьці” ў барацьбе зь СНІДам.

Выступаючы ў сядзібе ААН у Нью-Ёрку на адкрыцьці міжнароднай канфэрэнцыі ў праблеме СНІДу, Пан Гі Мун запрапанаваў праграму, што ўключае агульны доступ да сыстэмы аховы здароўя, танныя лекі, прафіляктычныя захады, а таксама павагу годнасьці і правоў хворых на СНІД.

Канфэрэнцыя прымеркаваная да 30-годзьдзя адкрыцьця гэтай хваробы. Паводле статыстыкі ААН, 34 мільёны жыхароў сьвету заражаныя на сёньняшні дзень ВІЧ-інфэкцыяй, якая можа выклікаць сындром набытага імунадэфіцыту. З 2009 году ААН выдзяляе на барацьбу зь СНІДам каля 16 мільярдаў даляраў штогод.
XS
SM
MD
LG