Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: праект з крытыкаю Сырыі


Вялікая Брытанія і Францыя пададуць сёньня ў Раду бясьпекі ААН праект рэзалюцыі, што асуджае рэжым прэзыдэнта Сырыі Башара Асада за рэпрэсіі супраць палітычных апанэнтаў.

Як заявіў, выступаючы сёньня ў парлямэнце, брытанскі прэм'ер-міністар Дэйвід Кэмэран, у дакумэнце зьмяшчаюцца таксама пункты аб «адказнасьці і гуманітарных дзеяньнях».

Расея і Кітай ужо далі зразумець, што не падтрымаюць рэзалюцыі з крытыкаю сырыйскага кіраўніцтва.

За няпоўныя тры месяцы антыўрадавых пратэстаў у Сырыі, згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, былі забітыя ня менш як трыста чалавек.
XS
SM
MD
LG