Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да маніторынгу сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі далучаецца ААН


ААН і Камітэт міжнароднага кантролю (КМК) будуць супрацоўнічаць у пытаньні кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, паведамілі ў Міжнароднай назіральнай місіі КМК у Беларусі.

Інфармацыі місіі цытуе "Интерфакс-Запад".

"У Жэнэве адбылася сустрэча кіраўніка Міжнароднай назіральнай місіі Андрэя Юрова з прадстаўніком Управы Вярхоўнага камісару правоў чалавека ААН, які курыруе Беларусь. Удзельнікі сустрэчы выказалі заклапочанасьць фактамі высылак і забароны на ўезд у краіну праваабаронцаў і журналістаў, нядаўнім вынясеньнем папярэджаньня Беларускаму Хэльсынскаму камітэту і адмовай у абскардвжаньні раней вынесенага папярэджаньня кіраўніку Цэнтру "Вясна" Алесю Бяляцкаму ", - адзначылі ў Місіі.

Кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Андрэй Юраў па патрабаваньні беларускіх праваахоўных органаў пакінуў Беларусь раніцай 18 сакавіка.

29 красавіка зь Беларусі быў дэпартаваны іншы расейскі праваабаронца Іван Кандраценка.

20 красавіка у Беларусь не пусьцілі інфармацыйнага памочніка прадстаўніка Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Марыну Цапок.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG