Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Войскі Кадафі наступаюць на Місрату


Разбураная мячэць у прымесьці Місраты

Разбураная мячэць у прымесьці Місраты

Войскі, верныя лібійскаму лідэру Муамару Кадафі, сёньня вядуць наступ на Місрату. Горад яны аблажылі з трох бакоў і забілі ня менш як 12 паўстанцаў. Са спасылкаю на лібійскую апазыцыю пра гэта паведамляе агенцтва "Ройтэр". Місрата – трэці велічынёю горад Лібіі.

Тым часам міністры краінаў НАТО, якія праводзяць сваю сустрэчу ў Брусэлі, заяўляюць, што час працуе супраць Кадафі і палкоўнік павінен сысьці. НАТО пацьвердзіла намеры працягваць сваю апэрацыю ў Лібіі так доўга, як гэта будзе патрэбна.
XS
SM
MD
LG