Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пакаралі за тое, што назіраў і падтрымліваў»


У Цэнтральным судзе Менску прайшлі адміністратыўныя працэсы над затрыманымі падчас акцыі «Стоп-бензін».

Паводле апошніх дадзеных, усяго падчас акцыі «Стоп-бэнзін», якая адбылася ў Менску 7 чэрвеня, затрымалі 4 чалавекі. Інфармацыя пра пятага затрыманага ў судзе не пацьвердзілася. Як выявілася, усе яны не былі непасрэднымі ўдзельнікамі акцыі, а толькі назіралі з ходнікаў за тым, як па праспэкце Незалежнасьці павольна рухаліся аўтамабілі, кіроўцы якіх пратэставалі супроць разавага падвышэньня кошту аўтамабільнага паліва больш як на 30%. На некаторых аўто былі плякаты «Стоп-бэнзін».

Мянчанка Алеся Макась стаяла на тратуары з аркушам паперы, на якім таксама было напісана «Стоп-бэнзін». Як узгадвае Яўгенія Рэдзькіна, калі дзяўчыну пачалі затрымліваць міліцыянты, яе муж Аляксандар нешта крыкнуў. Пасьля гэтага і сам апынуўся ў «варанку»:

«Ён стаяў збоку, пакуль яны за ёй бегалі. І тады сказалі, каб і яго затрымалі. А ўжо потым яе саджалі ў аўтамабіль. Ён нават не пасьпеў абурыцца, што затрымліваюць. Я тады падышла да іх і кажу, каб адпусьцілі майго мужа, ён ні ў чым не вінаваты. Не, кажуць, ён затрыманы. І павезьлі».

Алеся Макась

На праспэкце міліцыянты ў чорнай вопратцы схапілі і Дзьмітрыя Кавалгіна, які абураўся тым, што міліцыянты пагналіся за Алесяй Макась. У судзе ад сьведак-міліцыянтаў стала вядома, што Дзьмітрый Кавалгін нібыта стаяў з плякатам «Стоп-бэнзін». Малады чалавек гэта адмаўляў, сьведка Аляксандар Сьцепаненка словы Кавалгіна пацьвердзіў. Аднак судзьдзя Леанід Ясяновіч паверыў міліцыянтам. Варта зазначыць, што міліцыянт Раман Шардэцкі, які нібыта затрымліваў Кавалгіна, у судзе яго нават не пазнаў. Тым ня менш хлопец атрымаў 20 базавых велічынь штрафу — гэта 700 тысяч рублёў. Кавалгін сказаў «Свабодзе»:

«Магу сказаць, што мяне затрымалі на асабісты загад палкоўніка Яўсеева, гэта такая дастаткова вядомая асоба, які непасрэдна пальцам указваў на тых, каго схапіць. Потым нас адвезьлі ў Цэнтральны РАУС, дзе вельмі доўга нічога не тлумачылі, за што нас забралі».

Дзьмітры Кавалгін
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:49 0:00
Наўпроставы лінк



Ноч на 8 чэрвеня затрыманыя правялі ў ізалятары на Акрэсьціна.

Сярод іх быў і мянчук Павал Грузьдзіловіч. Паводле сьведкі-міліцыянта Аляксандра Есіповіча, Паўла затрымалі на мосьце празь Сьвіслач, і нібыта ён таксама трымаў аркуш з надпісам «Стоп-бэнзін». Гэты аркуш судзьдзя Валер Есьман паказаў прысутным у залі, дастаўшы з матэрыялаў справы. Павал Грузьдзіловіч заявіў суду, што аркуш падкінулі, пратакол выманьня рэчаў падрабілі, а насамрэч ён стаяў насупраць цырку і проста вітаў аплядысмэнтамі ўдзельнікаў акцыі аўтамабілістаў. «Хіба гэта забаронена?»

Павал Грузьдзіловіч

Назіральнікі адзначаюць, што непасрэдна аўтамабілістаў рэпрэсіі не закранулі. Павал Грузьдзіловіч пасьля кантактаў зь міліцыянтамі не выключае, што чарга дойдзе і да іх:

«Я чуў, што яны яшчэ будуць рэагаваць на дзеяньні кіроўцаў, у тым ліку можа дайсьці і да судоў. Бо яны здымалі іх на фота і відэа, фіксавалі нумары аўтамабіляў, якія бралі ўдзел у акцыі. А мінакоў затрымлівалі дзеля таго, каб запалохаць людзей. Улады баяцца, што пратэстныя настроі распаўсюдзяцца на вуліцы».

Пасьля абеду за 10 хвілінаў быў асуджаны Аляксандар Рэдзькін. Як і Алеся Макась, якую судзіў судзьдзя Хадановіч, Рэдзькін атрымаў 15 базавых велічынь штрафу. Актывісты руху «Стоп-бэнзін» адрэагавалі на прысуды абвесткай у інтэрнэце пра збор сродкаў на аплату штрафаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG