Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынія і Баўгарыя далучацца да Шэнгену


Дэпутаты Эўрапарлямэнту на сэсіі ў Страсбуры пераважнай большасьцю галасоў ухвалілі далучэньне Баўгарыі і Румыніі да Шангенскай дамовы. Як заявіў старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк, цяпер Сафія і Бухарэст «адпавядаюць усім неабходным патрабаваньням і мы не павінны адкладваць іх інтэграцыю». Грамадзяне Румыніі і Баўгарыі да апошняга часу не маглі ўязджаць на тэрыторыю Эўразьвязу бязь візаў на тэрмін большы чым тры месяцы. Назіральнікі мяркуюць, што зьмены ў Шангенскім пагадненьні адносна гэтых краін уступяць у сілу да канца года.
XS
SM
MD
LG