Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генсэк НАТО дае Кадафі некалькі дзён ці тыдняў


Міністры НАТО за круглым сталом

Міністры НАТО за круглым сталом

Міністры абароны краін НАТО сёньня зацьвердзілі падаўжэньне мандата апэрацыі ў Лібіі на 90 дзён – да канца верасьня. Пра гэта паведаміў сёньня генэральны сакратар альянсу Андэрс Фог Расмусэн. Міністры 28 краін, якія сабраліся сёньня ў Брусэлі, у сваёй сумеснай заяве выказалі ўпэўненасьць, што Кадафі павінен сыйсьці. Расмусэн не выключыў, што падзеньне рэжыму адбудзецца цягам бліжэйшых дзён ці тыдняў і пытаньне не ў тым, ці гэта адбудзецца, а толькі калі. Расмусэн адзначыў значнае аслабленьне вайсковых магчымасьцяў Кадафі і ўмацаваньне пазыцый паўстанцаў. Аднак генсэк выключыў магчымасць выкарыстаньня сілаў НАТО ў наземных апэрацыях у Лібіі.
XS
SM
MD
LG