Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты Швэйцарыі выказаліся за адыход ад АЭС


Ніжняя палата швэйцарскага парлямэнту сёньня падтрымала плян ураду паступовага адыходу краіны ад ядзернай энергетыкі. Гэтая прапанова прадугледжвае забарону на будаўніцтва новых АЭС або забарону замены старых рэактараў новымі. Рашэньне павінна яшчэ быць ухваленае ў верхняй палаце парлямэнту. Назіральнікі мяркуюць, што нельга выключаць і правядзеньня рэферэндума па гэтым пытаньні.

На сёньня ў Швэйцарыі дзейнічае 5 ядзерных рэактараў на 4 АЭС. Паводле плянаў ураду яны павінны закончыць сваю працу праз 50 гадоў эксплюатацыі – найстарэйшая ў 2019 годзе, найнавейшая – у 2034.
XS
SM
MD
LG